Функцыі і галоўныя задачы

Друкаваная версія
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Мінсувязі) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне дзейнасцю ў галіне сувязі і інфарматызацыі, каардынуе дзейнасць юрыдычных асоб, незалежна ад формаў уласнасці, і індывідуальных прадпрымальнікаў у галіне сувязі і інфарматызацыі. У цэнтральным апараце Мінсувязі працуюць 74 чалавекі, з іх 19 - у Дэпартаменце інфарматызацыі.
У сістэму Мінсувязі ўваходзіць 12 арганізацый, сярод якіх 4 камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці, 2 арганiзацыi, якiя фiнансуюцца з бюджэту, 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў і адно закрытае акцыянернае таварыства.

У склад арганізацый (РУП «Белпошта», РУП «Белтэлекам», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белремстройсвязь») уваходзяць філіялы, усяго іх па краіне 25. Філіялы РУП «Белпошта» ўключаюць - 88 вузлоў паштовай сувязі і філіялы РУП "Белтэлекам" - 47 вузлоў электрасувязі.У сістэме Мінсувязі працуе больш за 43,7тыс. чалавек.
Галоўныя задачы Мінсувязі:
  • дзяржаўнае рэгуляванне, кіраванне дзейнасцю, рэалізацыя адзінайдзяржаўнай палітыкі ў галіне сувязі і інфарматызацыі і стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у названай галіне
  • арганізацыя распрацоўкі і рэалізацыі праграм развіцця сувязі і інфарматызацыі;
  • каардынацыя дзейнасцi юрыдычных асоб, незалежна ад формаў уласнасці, і індывідуальных прадпрымальнікаў у галіне сувязі і інфарматызацыі ў мэтах задавальнення патрэбнасцяў дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб, а таксама фізічных асоб у паслугах сувязі, стварэння ўмоў для забеспячэння інфармацыйных запатрабаванняў дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб на аснове стварэння інфармацыйных сістэм і (або) сетак, якія забяспечваюць фарміраванне і апрацоўку інфармацыйных рэсурсаў і прадастаўленне карыстальнікам дакументаванай інфармацыі;
  • распрацоўка і рэалізацыя палітыкі ў галіне планавання, размеркавання і эфектыўнага выкарыстання радыёчастотнага спектру радыёэлектронных сродкаў грамадзянскага прызначэння.
У Мінсувязі створана калегія ў складзе Міністра (старшыня калегіі), яго намеснікаў па пасадзе, работнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства і арганізацый. Колькасць і персанальны склад калегіі зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Міністра. Рашэнні калегіі праводзяцца ў жыццё загадамі альбо пастановамі Мінсувязі. Для разгляду важнейшых навукова-тэхнічных праблем і прапаноў па асноўных кірунках развіцця сродкаў сувязі і інфармацыйных сістэм у Мінсувязі ствараецца навукова-тэхнічны савет. Персанальны склад гэтага савета і палажэнне аб ім зацвярджаюцца Міністрам.
Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі. Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 г. № 455-З

Аб электрасувязі. Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 г. № 45-З

Аб паштовай сувязі. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2003г. №258-3

Аб некаторых пытаннях Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 Ліпеня 2006 г. № 979

Аб зацвярджэнні Палажэння аб Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і ўнясенні змяненняў у некаторыя пастановы Урада Рэспублiкi Беларусь. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавiка 2004 г. № 302

Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 - 2020 гады. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 года № 235