Гісторыя

Друкаваная версія

У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28.12.1954 г. «Аб пераўтварэнні агульнасаюзнага Міністэрства сувязі ў саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі БССР» 05.01.1955 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР на базе Упаўнаважанага Міністэрства сувязі СССР створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сувязі беларускай ССР.

З 16.07.1990 г. пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 16.07.1990 г. № 129-XII Міністэрства сувязі БССР пераўтворана ў Міністэрства сувязі і інфарматыкі БССР.

З 11.01.1997 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.01.1997 г. № 30 Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь.

З 17.02.2004 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2004 г. № 66 Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Мінсувязі) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне дзейнасцю ў галіне сувязі і інфарматызацыі, каардынуе дзейнасць юрыдычных асоб, незалежна ад формаў уласнасці і індывідуальных прадпрымальнікаў у галіне сувязі і інфарматызацыі.

У цэнтральным апараце Мінсувязі працуюць 74 чалавекі, з іх 19 - у Дэпартаменце інфарматызацыі. У сістэму Мінсувязі ўваходзіць 12 арганізацый, сярод якіх 4 камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці, 2 арганiзацыi, якiя фiнансуюцца з бюджэту, 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў і адно закрытае акцыянернае таварыства. У склад арганізацый (РУП «Белпошта», РУП «Белтэлекам», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрамбудсувязь») уваходзяць філіялы, усяго іх па краіне 25. Філіялы РУП «Белпошта» уключаюць - 88 вузлоў паштовай сувязі і філіялы РУП "Белтэлекам" - 47 вузлоў электрасувязі. У сістэме Мінсувязі працуюць больш за 43,7 тыс. Чалавек. 

Гістарычны матэрыял па перадгісторыі Мінсувязі

МIНIСТРЫ