2 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа»

Друкаваная версія
01.11.2017

Дызайн А.Мядзведзь.

Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, нар. 22.10. (03.11.) 1882, засценак Акінчыцы (цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) – 13.08.1956) – беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч.

Класік беларускай літаратуры, разам з Я.Купалам з’яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы.Творы пісьменніка перакладзены на многія замежныя мовы.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, будынак якога размешчаны на канверце «Першы дзень».

У аснове маркі партрэт Якуба Коласа (М.А.Савіцкі, палатно, алей, 1982) са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязнасцi на сайце РУП «Белпошта»