Выпушчаны ў абарачэнне паштовы блок «Экспарт беларускай прадукцыі»

2 лістапада 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «Экспарт беларускай прадукцыі», наклад якога склаў 20 тысяч. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Дызайн паштовага блока, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Яўгеніі Бядонік.
 
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Рэспубліка Беларусь падтрымлівае гандлёвыя адносіны больш як з 200 дзяржавамі свету. Найважнымі экспартнымі пазіцыямі з'яўляюцца нафта і прадукты нафтаперапрацоўкі, калійныя і азотныя ўгнаенні, металапрадукцыя, грузавыя аўтамабілі, трактары, шыны, малочная і мясная прадукцыя, мэбля. Каля паловы агульнага аб'ёму экспарту займаюць транспартныя паслугі, істотную ролю маюць таксама камп'ютэрныя і будаўнічыя паслугі.

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта».