Адбылося чарговае пасяджэнне падкамітэту па інфармацыйных тэхналогіях па падрыхтоўцы да правядзення ў 2019 годзе ў Рэспубліцы Беларусь II Еўрапейскіх гульняў

4 студзеня 2018 года ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь адбылося чарговае пасяджэнне падкамітэту па інфармацыйных тэхналогіях па падрыхтоўцы да правядзення ў 2019 годзе ў Рэспубліцы Беларусь II Еўрапейскіх гульняў пад старшынствам кіраўніка падкамітэту Міністра сувязі і інфарматызацыі С.П. Папкова з удзелам шырокага кола зацікаўленых.
  На пасяджэнні былі разгледжаны прапановы па аптымізацыі і выбару пастаўшчыка праграмна-тэхнічнага блока.
  Таксама абмеркаваны пытанні па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі праграмна-тэхнічнага блока II Еўрапейскіх гульняў, абароны персанальных дадзеных у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  Акрамя таго, у мэтах выканання даручэння Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь было разгледжана пытанне рэарганізацыі падкамітэту па акрэдытацыі шляхам уключэння яго членаў у склад падкамітэту па інфармацыйных тэхналогіях.