Пачаўся прыём заявак на XVI Конкурс «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО»

На афіцыйным сайце ІКТ Форуму «ТІБО» створаны спецыяльны раздзел, прысвечаны конкурсу. Скарыстаўшыся прапанаванай рэгістрацыйнай формай уладальнік і (або) распрацоўшчык Інтэрнэт-рэсурсуможа прадставіць сайт на атрыманне прэміі. Прыём заявак на конкурс працягнецца да 16 красавіка 2018 года.

«Інтэрнэт-прэмія« TIБO» праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь штогод з 2003 года. Асноўнымі мэтамі конкурсу з'яўляюцца: садзейнічанне станаўленню і развіццю беларускага сектара Інтэрнэт, садзейнічанне развіццю і ўкараненню новых інфармацыйных тэхналогій і прапаганда лепшых дасягненняў беларускага сектара Інтэрнэт. З пачатку правядзення конкурсу ў ім прынялі ўдзел больш за 7000 беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

  Конкурс на лепшы беларускі Інтэрнэт-рэсурс у 2018 годзе, згодна з Палажэннем аб конкурсе, праводзіцца па 10 асноўных намінацыях:

1. Органы дзяржаўнага кіравання (2 паднамінацыі).

2. Адукацыя і навука (6 паднамінацый).

3. Інфармацыйны рэсурс (5 паднамінацый).

4. Карпаратыўныя і тэматычныя інтэрнэт-рэсурсы(12 паднамінацый).

5. Інтэрнэт-крамы (3 паднамінацыі).

6. Культура, забавы, мерапрыемствы (7 паднамінацый).

7. Спорт (4 паднамінацыі).

8. Здароўе і медыцына (4 паднамінацыі).

9. Для дзяцей і юнацтва (3 паднамінацыі).

10. Інтэрнэт-рэсурсы экспарцёраў (3 паднамінацыі).

Трэба адзначыць, што ў спіс намінацый конкурсу асобна ўнесены рэсурс, які сістэмна асвятляе падрыхтоўку Беларусі да II Еўрапейскіх гульняў.

Акрамя вышэйназваных намінацый, журы мае права адзначыць з заяўленых на конкурс інтэрнэт-рэсурсаў лепшы за дызайн, змест і тэхналагічнасць або прысудзіць сайту «Спецыяльны прыз журы» Конкурсу.

Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў XVI Конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2018» адбудзецца 17 мая ў рамках праграмы Юбілейнага XXV ІКТ Форуму «ТІБО» (14-18 мая, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111 і 111А). У цырымоніі ўзнагароджання традыцыйна прымуць удзел кіраўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый.

 
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна паглядзець на сайце http://tibo.by, тэл. (+375 17) 306 06 06.