Спецыяльнай прэміяй дзеячам культуры і мастацтва 2017 года ўдастоены калектыў выдавецкага цэнтра "Марка" РУП "Белпошта"

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2017 года.
Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 студзеня.
Па выніках 2017 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.
Імі адзначаны дзеячы інфармацыйнай сферы, культуры і мастацтва, аўтарскія калектывы, установы культуры за значныя дасягненні ў сферы інфармацыі, гісторыка-культурнай спадчыны, галіне тэатральнага і выяўленчага мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання таленавітай моладзі.
Прэміяй уганараваны і калектыў выдавецкага цэнтра "Марка" РУП "Белпошта" за значны ўклад у захаванне духоўнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, стварэнне высокамастацкіх паштовых марак да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, іншай знакавай падзеям у гісторыі і культуры Беларусі.
Крыніца: belta.by