Міністр наведаў дзіцячы лагер «Крынічка»

5 чэрвеня Міністр сувязі і інфарматызацыі Сергей Пятровіч Папкоў наведаў дзіцячы лагер «Крынічка» філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам». Лагер размешчаны ў 45 км ад МКАД па Гродзенскай шашы ў вёсцы Барок Валожынскага раёна.
Міністр сустрэўся з калектывам лагера, пазнаёміўся з умовамі пражывання і, вядома, пагутарыў з дзецьмі.
Зусім нядаўна ў лагеры пачалася першая змена. Дзеці, якія прыехалі на адпачынак з усіх куткоў рэспублікі, ужо паспелі пазнаёміцца і пасябраваць. Яны з задавальненнем праводзяць час на стадыёне, валейбольнай і баскетбольнай пляцоўках, гуляюць у тэніс, ходзяць у трэнажорную залу, удзельнічаюць у творчых конкурсах і розных спаборніцтвах. Педагогі і выхавальнікі прыкладаюць усе намаганні для таго, каб дзеці добра адпачылі, набраліся сіл пасля напружанага навучальнага года і зарадзіліся выдатным настроем.
ДАВЕДАЧНА
Дзіцячы лагер «Крынічка» уяўляе сабой комплекс з чатырох сучасных карпусоў са зручнымі і камфортнымі пакоямі, клубам-сталовай, медыцынскім корпусам, эстраднай пляцоўкі, спартыўнымі збудаваннямі і інш.