Рэспубліка Беларусь - Курская вобласць: вынікі і перспектывы сумеснай работы

5 снежня 2017 года ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у рэжыме відэаканферэнцыі з падключэннем усіх аблвыканкамаў адбылося 10-е Сумеснае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Пасяджэнне прайшло ў рамках візіту ў Беларусь дэлегацыі Курскай вобласці на чале з губернатарам расійскага рэгіёну Міхайлавым Аляксандрам Мікалаевічам.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Генадзевіч Шэдко, які адзначыў высокі ўзровень узаемаадносін, якія склаліся, і паспяховы шматгадовы вопыт супрацоўніцтва з Курскай вобласцю, а таксама звярнуў увагу, што бакі накіраваны на максімальную рэалізацыю сумесных мерапрыемстваў у галіне сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва, каардынацыі і актывізацыі інтэграцыйных працэсаў. Дзмітрый Генадзевіч Шэдко выказаў надзею, што наша партнёрства і ў далейшым будзе заставацца ўзаемавыгадным, плённым і шматгранным.
 
Кіраўнік расійскай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь, намеснік губернатара Курскай вобласці Аляксандр Мікалаевіч Крывалап адзначыў, што для Курскай вобласці ўзаемадзеянне з Рэспублікай Беларусь з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва. «Ужо 15 гадоў мы ўзаемадзейнічаем з Урадам Рэспублікі Беларусь у рамках міжнароднага Дагавору, і наша супрацоўніцтва мацнее з кожным годам. На працягу шэрагу гадоў актыўна развіваюцца цесныя партнёрскія сувязі з Гомельскай і Магілёўскай абласцямі Беларусі на падставе падпісаных раней пагадненняў. Сёння будзе падпісана з Мінскім гарвыканкамам пагадненне, а ў бліжэйшай перспектыве плануецца падпісаць і Дагаворы з Гродзенскай і Віцебскай абласцямі Беларусі. Дадзеныя дакументы паслужаць надзейным падмуркам для ўвасаблення вызначанага ў рэальныя праекты і справы, адкрыюць вялікія магчымасці для станаўлення і паглыблення кааперацыі ў розных галінах прамысловасці і аграрнага сектара, гуманітарнай сферы».
Аляксандр Мікалаевіч Крывалап адзначыў, што ўсе пункты Плана мерапрыемстваў на 2017-2019 гг. паспяхова рэалізуюцца, праводзіцца сістэмная праца структурных падраздзяленняў Адміністрацыі Курскай вобласці і міністэрстваў Рэспублікі Беларусь, адказных за выкананне дадзеных палажэнняў.
Намеснік губернатара Курскай вобласці звярнуў увагу, што адной з асноўных нашых задач таксама застаецца актывізацыя ўзаемадзеяння ў сферы прамысловай вытворчасці, харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, стварэнні сумесных вытворчасцяў. Гэта дазволіць вывесці сумеснае супрацоўніцтва на больш высокія паказчыкі, якія адказваюць інтарэсам абодвух бакоў.

З прывітальным словам на пасяджэнні выступіў часова выконваючы абавязкі Гандлёвага Прадстаўніка Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Павел Анатольевіч Шаўцоў, які адзначыў сур'ёзныя перспектывы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыяй, важнасць развіцця лічбавай галіны, выказаў сваю ўдзячнасць прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь і ўпэўненасць у тым , што разам нам удасца захаваць плённы дыялог, арыентаваны на дасягненне ўзаемнага поспеху.
Парадак дня ўключаў шырокі спектр пытанняў. Разгледжаны вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і задачы па нарошчванню гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Абмеркаваны перспектывы развіцця партнёрскіх адносін у сферы эканомікі і гандлю, ход рэалізацыі пунктаў Плана мерапрыемстваў на 2017-2019 гады, праблемы развіцця партнёрскіх адносін у гуманітарнай сферы.
Разгледжаныя і абмяркоўваемыя пытанні знайшлі сваё адлюстраванне ў пратаколе 10-га Сумеснага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Як паказаў час эфектыўным інструментам рэгулявання двухбаковых адносін з'яўляецца сумесная рабочая група па супрацоўніцтве, дзейнасць якой спрыяе аператыўнаму вырашэнню пытанняў двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў.

Так, у студзені-верасні 2017 года тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Курскай вобласцю склаў 96,3 млн. долараў і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся на 40,5 працэнта. Дарэчы, сярод рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі па тавараабароце на 34 месцы.

Экспарт склаў 56,9 млн. долараў і павялічыўся на 25,0 працэнтаў, імпарт - 39,4 млн. долараў і павялічыўся на 71,0 працэнт, сальда станоўчае - 17,5 млн. долараў. Аснову экспарту склалі: шыны, угнаенні калійныя, ніткі комплексныя сінтэтычныя, аўтамабілі грузавыя, абутак з верхам з натуральнай скуры, галька, жвір, друз, тара пластмасавая, пліты драўняна-стружкавыя. У сваю чаргу, у Курскай вобласці мы закупляем: нафтапрадукты; акумулятары электрычныя; насенне сланечніка; тару з паперы і кардону; стужкі канвеерныя, рамяні прывадныя з вулканізаванай гумы; пліты, лісты, плёнку з пластмас няпорыстых, неарміраваных, неслаістых, без падкладкі; цукар.

Рэспубліка Беларусь і Курская вобласць накіраваны на максімальную рэалізацыю сумесных мерапрыемстваў у галіне сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва, каардынацыі і актывізацыі інтэграцыйных працэсаў. Сёння мы з гонарам можам канстатаваць высокі ўзровень узаемаадносін, якія склаліся, і паспяховы шматгадовы вопыт супрацоўніцтва з Курскай вобласцю. Беларускі бок бачыць вялікі патэнцыял для далейшага пашырэння ўзаемадзеяння двух рэгіёнаў, якое грунтуецца на прынцыпах шматвектарнасці і прадугледжвае шматпланавае супрацоўніцтва для дасягнення дзяржаўных інтарэсаў дзвюх краін.

Даведачна:
З 2009 года за Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь замацавана Курская вобласць Расійскай Федэрацыі і ўскладзена персанальная адказнасць за прасоўванне нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у гэтым рэгіёне Расіі і актывізацыю двухбаковых адносін. Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў з'яўляецца кіраўніком беларускай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю, а кіраўніком расійскай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь - намеснік губернатара Курскай вобласці Аляксандр Мікалаевіч Крывалап.