Паважаныя аператары сувязі, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі!

Звяртаем вашу ўвагу, на тое, што ў сувязі з пераходам на міжнародную структуру нумара рахунку (IBAN) і банкаўскага ідэнтыфікацыйнага кода (BIC) у Рэспубліцы Беларусь з 4 ліпеня 2017 года зменены нумары банкаўскіх рахункаў для выплата дзяржпошліны за выдачу ліцэнзіі, унясенне ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, выдачу дубліката, за прадастаўленне інфармацыі з рэестра лiцэнзiй).

Новыя рэквізіты для выплаты дзяржпошліны:

Атрымальнік сродкаў: Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску;
Банк атрымальніка: ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Мінск, БІК банка AKBBBY2X;
Разліковы рахунак: BY04AKBB36029110100040000000;
Прызначэнне плацяжу: 03001 (за выдачу ліцэнзіі, унясенне ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, выдачу дубліката, за прадастаўленне інфармацыі з рэестра лiцэнзiй);
УНП: 100059879.