8 чэрвеня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі пройдзе промамерапрыемства «Дзень посткросэра»

Друкаваная версія
07.06.2018

«Дзень посткросэра» ад РУП «Белпошта»: прывітанне з розных куткоў свету!

8 чэрвеня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі пройдзе промамерапрыемства «Дзень посткросэра». Пры адначасовай адпраўцы 10 і больш міжнародных простых паштовых картак кліенты змогуць аплаціць іх перасылку са зніжкай 10%.

Postcrossing (посткросінг) - папулярны міжнародны online-праект па абмене паштовымі карткамі і маркамі, хобі, якое аб'ядноўвае людзей з розных куткоў планеты! Тысячы паштовак штодня разлятаюцца па ўсім свеце.

Калі вы хочаце, каб і да вас прыляцела такая вестка з іншай краіны, запрашаем зарэгістравацца на сайце http://www.postcrossing.com/ і паштовая картка, якую з цяплом і клопатам даставіць РУП «Белпошта» адрасатам, не прымусіць сябе доўга чакаць!