Беларуска-расійскія міжведамасныя перамовы прайшлі 5 ліпеня ў г.Маскве

Друкаваная версія
07.07.2018

5 ліпеня ў г.Маскве прайшлі беларуска-расійскія міжведамасныя перамовы па пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў галіне электрасувязі.

Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліў Міністр сувязі і інфарматызацыі і інфарматызацыі С.П.Попков. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, РУП «Белтэлекам», аператараў сотавай рухомай электрасувязі. Расійскую дэлегацыю, у склад якой увайшлі кіраўнікі аператараў сотавай рухомай электрасувязі Расійскай Федэрацыі, на перамовах узначаліў Міністр лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі К.Ю.Наскоў.

У ходзе перамоў былі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне сувязі, у тым ліку пытанні, якія датычацца развіцця ўзаемадзеяння ў галіне транзіту праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь міжнароднага тэлефоннага трафіку, які перадаецца паміж Расійскай Федэрацыяй і Еўрапейскім саюзам.

У рамках перамоў бакамі таксама былі абмеркаваныя пытанні далейшай гарманізацыі структуры адносін беларускіх і расійскіх аператараў сувязі з мэтай павышэння даступнасці паслуг сувязі ў роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Па выніках перамоў бакамі была дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы да 1 жніўня 2018 году «дарожнай карты» паэтапнага зніжэння тарыфаў на паслугі роўмінгу паміж беларускімі і расійскімі аператарамі сувязі.

Таксама бакі дамовіліся аб правядзенні 10 жніўня 2018 года ў г.Смаленск сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі з мэтай далейшага абмеркавання актуальных пытанняў супрацоўніцтва.