Беларусь займае 32-ю пазіцыю па развіцці ІКТ сярод 176 краiн

Друкаваная версія
07.12.2017

Міжнародны саюз электрасувязі апублікаваў штогадовую справаздачу «Measuring Information Society Report», якая дае ацэнку развіцця ІКТ у Дзяржавах-Членах МСЭ. Паводле справаздачы, рэгіён СНД па сярэднім значэнні індэкса развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры займае другое месца сярод 6 геаграфічных рэгіёнаў МСЭ, саступаючы Еўропе і апярэджваючы Амерыканскі рэгіён, Афрыку, Арабскія краіны і Азіяцка-ціхаакіянскі рэгіён.

Рэспубліка Беларусь, паводле справаздачы 2017 года, займае 32-ю пазіцыю і з'яўляецца лідэрам па развіцці ІКТ у рэгіёне СНД. У параўнанні з мінулым годам Рэспубліцы Беларусь удалося дабіцца прагрэсу па суб-індэксе доступу да ІКТ (+3 пазіцыі), суб-індэксе выкарыстання ІКТ (+2 пазіцыі), а таксама захаваць пазіцыі ў ліку сусветных лідэраў па ўзроўні развіцця чалавечага патэнцыялу (5 месца ). У справаздачы адзначаецца, што дзякуючы прадуманай і паступальнай палітыцы ў Рэспубліцы Беларусь створана развітая інфраструктура, якая дазваляе аказваць насельніцтву якасныя і даступныя паслугі фіксаванага і мабільнага ШПД.

Па прагнозах МСЭ, паспяховая рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы па развіццю лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства дазволіць замацаваць і палепшыць пазіцыю Рэспублікі Беларусь у рэйтынгу МСЭ за кошт далейшага разгортвання сетак LTE у рэгіёнах краіны, развіцця оптавалакновых сетак, спадарожнікавай сувязі, лічбавага тэлебачання і хмарных тэхналогій.

Поўную версію справаздачы можна запампаваць на www.itu.int/mis2017,а з графічнай візуалізацыяй профіляў краін можна азнаёміцца на www.itu.int/idi2017.

У 2018 годзе методыка разліку індэкса развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры будзе істотна перагледжана з улікам сучасных тэндэнцый развіцця ІКТ