Сёння стартавалі акцыі для беларускіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія падрыхтавалі мабільныя аператары

Беларускім Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, абанентам СТАА «МТС», у перыяд з 8 па 10 мая будуць даступныябезлімітныя званкі ва ўсе сеткі Беларусі і ў іншыя краіны. Павіншаваць сваіх сяброў і блізкіх з Днём Перамогі можна бясплатна ў рамках акцыі «Званок аднапалчаніну».
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у салонах сувязі СТАА «МТС». Онлайн-падтрымка і дапамога — help.mts.by, +375 29 777 08 90.

8 мая кампанія life:) правядзе акцыю ў гонар 73-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Усім сваім абанентам, каму 73 гады і больш, будзе бясплатна налічана 73 хвіліны для званкоў ва ўсе сеткі і 7,3 ГБ інтэрнэт-трафіку.
Бясплатныя хвіліны і інтэрнэт-трафік паступяць на баланс 8 мая ўсім абанентам life :) без выключэння, узрост якіх складае 73 і болей гадоў. Налічэнні будуць зроблены аўтаматычна. Скарыстацца бясплатнымі хвілінамі і інтэрнэтам абаненты змогуць на працягу 30 дзён - да 7 чэрвеня.
Аб налічэнні бясплатных хвілін і інтэрнэт-трафіку абанентам паступіць SMS-паведамленне. Хвіліны ва ўсе сеткі можна выкарыстоўваць для званкоў на нумары ўсіх аператараў, уключаючы нумары стацыянарнай сеткі электрасувязі.
Для звесткі, для пенсіянераў кампанія прапануе спецыяльны тарыфны план «Наш life :)» з абаненцкай платай усяго 1,65 руб. у месяц. Тэлефон кантакт-цэнтра 909, 295 99 99.

Кампанія velcom напярэдадні свята Перамогі правядзе акцыю «Смартфоны для ветэранаў ВАВ».
Напярэдадні святкавання 73-й гадавіны Вялікай Перамогі кампанія velcom прапануе ветэранам спецыяльную цану на Samsung Galaxy J1 mini.
Дадзены тэлефон ветэраны Вялікай Айчыннай вайны - абаненты velcom змогуць набыць па адмысловым кошце ўсяго за 29,90 рублёў! Прапанова будзе дзейнічаць з 8 па 10 мая ўключна ва ўсіх фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі.
Для набыцця прылады неабходна прадаставіць наступныя дакументы:
- пашпарт;
- пасведчанне інваліда або ўдзельніка вайны.
Спецыяльнай прапановай змогуць скарыстацца як самі ветэраны, так і іх давераныя асобы. У гэтым выпадку разам з названым спісам дакументаў неабходна таксама будзе прадаставіць даверанасць.
Больш падрабязна даведацца пра ўмовы акцыі можна па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы: з мабільнага тэлефона - 411 (званок у сетцы velcom бясплатны) і 7100 (званок платны), 8 (017) 330-30-30, а таксама ў нашых кансультантаў ў сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі».