«Будаўнічы цэх» Мінсувязі прымае віншаванні ў гонар Дня будаўніка

Па добрай традыцыі напярэдадні прафесійнага свята Дня будаўніка, якое адзначаецца ў другую нядзелю жніўня, работнікі будаўнічых прадпрыемстваў сістэмы Мінсувязі прымаюць віншаванні і заслужаныя ўзнагароды.

9 жніўня ў актавай зале МЦК РУП «Белтэлекам» адбылася ганаровая сустрэча працаўнікоў будаўнічых арганізацый, кіраўніцтва Мінсувязі, Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі і прадстаўнікоў грамадскасці прысвечаная Дню будаўніка. Сёння ў сімвалічны «будаўнічы цэх» нашай галіны ўваходзяць тры будаўнічыя арганізацыі: ААТ «Мінсктэлекамбуд», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрамбудсувязь».

Ва ўрачыстай абстаноўцы з прывітальным словам і віншаваннем да прысутных звярнуўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

– Будаўнік і сувязіст у адной асобе - гэта ўнікальны прафесіянал, чалавек      асаблівай загартоўкі, - адзначыў Сяргей Папкоў. - Такі спецыяліст здольны ў      самых складаных умовах выконваць пастаўленыя заданні, дасягаць важкага      выніку. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню ведаў, майстэрства і працоўнага      спрыту змяняецца і ўдасканальваецца, становіцца зручней і      функцыянальней жыццё беларусаў.

За шматгадовую сумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і ў сувязі з Днём будаўніка Сяргей Папкоў узнагародзіў Ганаровай граматай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь :

В.В. Вашнеўскага, вадзіцеля аўтамабіля 5-горазраду першага класа філіяла № 2, П.І. Войціхвава, слесара па рамонту аўтамабіляў 5-га разраду філіяла № 4, М.А.Аляксандрава, начальніка вытворчага аддзела філіяла № 9 (ААТ «Белсувязьбуд»); Т.С. Мітрафанаву, вядучага спецыяліста па ахове працы ААт «Белрамбудсувязь», В.І. Начыну, мантажніка сувязі-кабельшчыка 5-га разряду Слуцкага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд», К.В. Чэрвонцава, начальніка лінейнага ўчастка СМУ-1 СТАА «СМУ Саюзтэлефонбуд».

Падзяка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена:

Г.Д. Балдачову, вадзіцелю аўтамабіля 5-га разраду службы галоўнага механіка філіяла № 3, Н.Н. Галаўко, вытворцы работ Брэсцкага прарабскага участка № 4 філіяла № 5, Ю.Н. Саўчуку, вадзіцелю аўтамабіля 5-га разраду першага класа службы галоўнага механіка філіяла № 6 (ААТ «Белсувязьбуд»); В.І. Мядоўскаму, вадзіцелю аўтамабіля 5-га разраду 1-га класа Маладзечанскага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд», М.А. Сліўцу, начальніку ўпраўлення № 2 спецыяльных рабюот ААТ «Белрамбудсувязь».

У ходзе ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай Дню будаўніка, да ўшанавання     далучылася старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага     прафсаюза работнікаў сувязі Ніна Гаўрылава. Яна падзякавала будаўнікоў за     самаадданую працу, адзначыўшы, што ў будаўнічых арганізацыях сувязі     працуюць кваліфікаваныя кадры і мудрыя кіраўнікі, якім па плячы     любыя задачы, і выказала падзяку ўсяму прафсаюзнаму актыву за     дзейсную пазіцыю па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і     інтарэсаў членаў прафсаюза.

Ад імя Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі      за значны ўклад у прафсаюзны рух і ў сувязі з Днём будаўніка      ўзнагароджаны нагрудным знакам «ЗА ЗАСЛУГI»:

В.В. Кузьмянкоў, ветэран працы, Н.І. Казакова, загадчык гаспадаркі, старшыня      першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла № 6, І.Р. Ламаносаў, майстар      мантажна-будаўнічых работ Баранавіцкага прарабскага ўчастку № 2 філіяла      № 5 (ААТ «Белсувязьбуд»); І.М. Курак, гендырэктар ААТ «Белремстройсвязь».

За значны ўклад у прафсаюзны рух, актыўную дзейнасць па      абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў      працоўных і ў сувязі з Днём будаўніка Ганаровыя граматы Рэспубліканскага камітэта Беларускага          прафесійнага саюза работнікаў сувязі ўручаныя:

А.А. Пятрэнка, інжынеру 2-й катэгорыі вытворчага аддзела філіяла № 9,      Л.В. Церэхавай, бухгалтару філіяла № 4 (ААТ «Белсувязьбуд»); С.П.      Шынкевічу, начальніку ўпраўлення № 1 грамадскіх работ, А.Г. Асмалоўскаму,      мантажніку сувязі - кабельшчыку (ААТ «Белремстройсвязь»), С.А. Галаўко,      бухгалтару ААТ «Мінсктэлекамбуд»; А.Ю. Арэф'евай, машыністу экскаватара      4-га разраду СМУ-5, А.У. Котаву, тэхніку СМУ-1 (СТАА «СМУ      Саюзтэлефонбуд»).

Падзяку Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага          саюза работнікаў сувязі за значны ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства і ў сувязі з Днём будаўніка аб'яўлена:

Е.А. Рачкоўскай, юрыстконсульту 2-й катэгорыі філіяла № 2, С.А. Цыбульскаму,      начальніку юрыдычнага аддзела галаўнога падраздзялення, М.В. Кабарыхе,      машыністу экскаватара 5-га разраду, мантажніку сувязі - кабельшчыку 2-га      разраду будаўніча-мантажнага ўпраўлення галаўнога падраздзялення (ААТ      «Белсувязьбуд»); І.М. Мазепіну, нач. участка агульнабудаўнічых работ, В.А.      Неўскаму, абліцоўшчыку-плітачніку, Н.М. Юцко, маляру (ААТ      «Белрамбудсувязь»); А.Ю. Прусаву, вядучаму юрыстконсульту ААТ      «Мінсктэлекамбуд».