Створаны Савет па развіцці лічбавай эканомікі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2018 г.      №167 створаны Савет па развіцці лічбавай эканомікі, які будзе      каардынаваць дзейнасць па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы      лічбавай трансфармацыі эканомікі і развіцця інфармацыйна-камунікацыйных      тэхналогій.

Асноўнымі задачамі Савета з'яўляюцца:

вызначэнне мэтаў і задач лічбавай трансфармацыі нацыянальнай     эканомікі; усталяванне прыярытэтаў укаранення лічбавых тэхналогій для     вытворчых галін, сфер гандлю і паслуг, сацыяльнай сферы з улікам     апошніх дасягненняў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і     развіцця глабальнай лічбавай прасторы; фарміраванне спрыяльнага     прававога і рэгулятарнага асяроддзя для развіцця нацыянальнай лічбавай     эканомікі; стымуляванне пераходу да перадавых лічбавых тэхналогій у     розных сферах эканомікі і грамадскіх адносін; стварэнне і развіццё     сучаснай лічбавай інфраструктуры і стварэнне лічбавых платформаў рознага     прызначэння; развіццё нацыянальнай індустрыі інфармацыйна-камунікацыйных     тэхналогій; пытанні эфектыўнасці працы рэспубліканскіх органаў     дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных     Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і     распарадчых органаў, іншых арганізацый у сферы развіцця лічбавай     эканомікі; рэалізацыя інвестыцыйных праектаў і праектаў     дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў галіне     інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; міжнароднае супрацоўніцтва ў     сферы лічбавай эканомікі.

Арганізацыйнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці Савета      ажыццяўляецца Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі.

Пастановай таксама зацверджаны склад Савета:

Кабякоў Андрэй Уладзіміравіч - Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь     (Старшыня Савета); Мацюшэўскі Васіль Станіслававіч - Першы     намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (намеснік старшыні     Савета); Шэдко Дзмітрый Генадзевіч - першы намеснік Міністра сувязі і     інфарматызацыі (сакратар); Алейнікаў Дзяніс Валер'евіч - адвакат, старшы     партнёр грамадства з абмежаванай адказнасцю «Алейнікаў і Партнёры»;     Гурскі Дзмітрый Анатольевіч - дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства     «Айдиономикс Диджитал»; Добкін Аркадзь Міхайлавіч - старшыня савета     дырэктараў кампаніі «ЭПАМ Сістэмз»; Калечыц Дзмітрый Леанідавіч -     намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка; Кандраценка Алег     Васільевіч - дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Лайт Вел     Организейшн»; Курбацкі Аляксандр Мікалаевіч - старшыня экспертнага     Савета Парку высокіх тэхналогій, загадчык кафедры тэхналогій     праграмавання факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі     Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Лукашэнка Віктар Аляксандравіч     - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы;     Мякіш Антон Аляксандравіч - дырэктар замежнага таварыства з абмежаванай     адказнасцю «Майкрасофт Софтвер Бел»; Паўлючэнка Андрэй Юр'евіч -     начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі     Беларусь; Папкоў Сяргей Пятровіч - Міністр сувязі і інфарматызацыі; Снапкоў     Мікалай Генадзевіч - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі     Беларусь; Турчын Аляксандр Генрыхавіч - Кіраўнік Апарату Савета     Міністраў Рэспублікі Беларусь; Янчэўскі Усевалад Вячаслававіч - дырэктар     дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій».

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Па інфармацыі нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь