Сёння адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінсувязі

Друкаваная версія
13.02.2018

13 лютага 2018 г. пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкова С.П. адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках пасяжджэння разгледжаны пытанні аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства па пытаннях будаўніцтва аб'ектаў інжынернай структуры ў шматкватэрных жылых дамах і заслухана інфармацыя аб крытэрыях ацэнкі ступені рызыкі ў мэтах адбору правяраемых суб'ектаў для правядзення выбарачнай праверкі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннай камісіі Палаты прапдстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, ТЭК, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтву, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Грамадскага аб'яднання «Інфармацыйнае грамадства», асацыяцыі «Белінфакам», Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій, кіраўнікі ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі», РУП «Белтэлекам», РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам», РУП «Белпошта».