13 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «2017 – Год навукі ў Беларусі»

Друкаваная версія
13.11.2017

13 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «2017 – Год навукі ў Беларусі».

Дызайн А.Мядзведзь.

Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».

 

З мэтай павышэння статусу вучонага і ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, стварэння спрыяльных умоў для захавання навуковага патэнцыялу краіны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі 2017 год абвешчаны Годам навукі.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

У аснове канверта «Першы дзень» – лагатып Года навукі ў Беларусі. Дызайн Вольгі Сенкевіч.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».