15-годдзе Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

Друкаваная версія
14.07.2017

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 17 ліпеня 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 15-годдзю Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Месца гашэння – Мінск-1.
Колер масцікі – чорны.
Дызайн спецштэмпеля В.Бабундзінай.

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) створана 7 кастрычніка 2002 года. Асновай для яе стварэння стаў Дагавор аб калектыўнай бяспецы, падпісаны 15 мая 1992 года.
Сёння АДКБ – міжнародная шматфункцыянальная арганізацыя, дзяржавамі-ўдзельніцамі якой з'яўляюцца Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан.
Рэспубліка Беларусь актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці АДКБ і ўжо трэці раз з’яўляецца яе старшынёй, садзейнічаючы значнаму ўмацаванню патэнцыялу Арганізацыі і фарміраванню спрыяльных знешніх умоў для развіцця ўсіх яе дзяржаў-удзельніц.

 

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн канверта В.Бабундзінай.

У аснове спецштэмпеля і на канверце – эмблема АДКБ.

Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.