Каманда Мінсувязі прыняла ўдзел у турзлёце

Тры дня, з 11 па 13 жніўня, на маляўнічым беразе ракі Віліі, што ў Маладзечанскім раёне, прайшоў Рэспубліканскі турысцкі злёт па праграме рэспубліканскай спартакіяды работнікаў апаратаў органаў дзяржаўнага кіравання. За пальму першынства ў гэтым годзе змагалася 21 каманда (1 група -10 і 2 група - 11).
У праграме злёту: спаборніцтвы па тэхніцы велатурызму, тэхніцы пешаходнага турызму, тэхніцы воднага турызму, спартыўным арыентаванні, а таксама прадстаўленне каманды і турыстычная песня.
У спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні ў другой групе ў Мінсувязі 3-е месца.
Асаблівая ўвага арганізатарамі злёту і суддзямі было нададзена афармленні і санітарным стане лагеры. Па выніках трох дзён каманда Мінсувязі заняла 3-е месца ў конкурсе «Турысцкія навыкі і побыт».
Каманда Мінсувязі: Бfбцоў Уладзімір, Ермакоў Дзмітрый, Зайцаў Віктар, Шыманская Святлана, Аляшкевіч Наталля, Наско Наталля, Панкратава Анастасія, Грыцук Вольга, Родзін Аляксандр, Кручкоў Аляксей, Глушакова Ірына, Мядзел Валерый, Мокрягин Аляксандр. Нашу каманду падтрымаў наш ганаровы ветэран працы і пастаянны ўдзельнік турзлёту Квачанаў Аляксандр.
Вялікі ўклад у дасягнутыя вынікі ўнеслі: Бабцоў Уладзімір, Кручкоў Аляксей, Панкратава Анастасія, Наско Наталля, Грыцук Вольга, Зайцаў Віктар, Кручкоў Аляксей, Родзін Аляксандр, якія ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах.