Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Дызайн Я.Бядонік. Гродна – адзін з найстаражытных гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Па сведчанні археалагічных даследаванняў горад узнік пад канец X ст. Афіцыйнай жа датай заснавання горада з"яўляецца 1128 год. Сучасны Гродна – абласны цэнтр рэспублікі, буйны прамысловы цэнтр Заходняй Беларусі, адзіны ў краіне горад, у якім межы і абрысы гістарычнага цэнтра захаваліся ў нязменным выглядзе. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 25 Гродна будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». ДрукPDF