У Мінску праходзіць Еўразійскі лічбавы форум

Друкаваная версія
15.05.2018

15 мая ў Мінску пачаў працу Еўразійскі лічбавы форум. У гэтыя хвіліны праходзіць пленарнае паседжанне «Перспектывы стварэння Адзінага Еўразійскага лічбавага рынку: драйверы і бар'еры».

Форум закліканы стаць эфектыўнай дыялогавай пляцоўкай, на якой дзелавыя экспертныя кругі, органы дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі міжнародных саюзаў і арганізацый змогуць абмеркаваць актуальныя пытанні стварэння глабальнага лічбавага рынку і сумесна выпрацаваць стратэгічныя рашэнні па рэгіянальнай лічбавай кааперацыі.

Ключавая мэта форуму - развіццё эфектыўных форм узаемадзеяння і супрацоўніцтва дзяржавы, бізнесу і прафесійнай супольнасці, уключаючы механізмы дзяржаўна-прыватнага партнёрства, якія забяспечваюць лічбавую трансфармацыю і развіццё лічбавай эканомікі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў.

- У Рэспубліцы Беларусь, гэтак жа як і ва ўсіх развітых краінах, першарадная ўвага надаецца праблеме лічбавай трансфармацыі эканомікі, дзяржаўнага кіравання і сацыяльнай сферы. Дадзеная тэма з'яўляецца прыярытэтнай ў парадку дня ўсіх развітых краін і міжнародных арганізацый (ЕС, ЕАЭС, АСЕАН і іншых), а таксама ўключана ў нацыянальныя прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, - адзначыў Міністр.

Сяргей Папкоў таксама падкрэсліў, што «дзякуючы пастаяннай увазе з боку Урада і органаў дзяржкіравання да праблем лічбавай трансфармацыі, Рэспубліка Беларусь па праву заняла лідзіруючую пазіцыю сярод краін СНД па фарміраванні нацыянальнага лічбавага рынку і пачала актыўную міжнародную дзейнасць, накіраваную на развіццё супрацоўніцтва і гарманізацыю лічбавых рынкаў краін эканамічных партнёраў».

З прывітальным словам выступілі Дарын Туякоў, Віцэ-міністр інфармацыі і камунікацыі Рэспублікі Казахстан; Аляксей Козыраў, намеснік Міністра сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі; Нэрмін аль-Саадані, намеснік Міністра сувязі і інфармацыйных тэхналогій Арабскай Рэспублікі Егіпет. Ад імя Міністра транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі Рамін Намінга аглу Гулузадэ таксама прагучала прывітанне ўдзельнікам мерапрыемства.

Мадэратарам пленарнай сесіі стаў Дзмітрый Шэдко, першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. У Прэзідыум канферэнцыі ўвайшлі: Сяргей Папкоў, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь; Карынэ Мінасян, Член Калегіі (Міністр) па ўнутраных рынках інфарматызацыі, ІКТ, Еўразійскай эканамічнай камісіі; Дарын Туякоў, Віцэ-міністр інфармацыі і камунікацыі Рэспублікі Казахстан; Аляксей Козыраў, намеснік Міністра сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі; Кірыл Руды, Надзвычайны Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Плануецца, што Еўразійскі лічбавы форум стане эфектыўнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў фарміравання і гарманізацыі глабальнага лічбавага рынку.

У цяперашні час праца форуму працягваецца.