Урачыстая цырымонія гашэння паштовага праекта «Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых»

14 кастрычніка 2018 года, у свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын вялікага асвячэння храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску, пасля чаго правёў у ім Боскую літургію.

У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае гашэнне паштовага праекта «Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых», у якім прынялі ўдзел:

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл;
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі;
старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч.

У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган.

Фота patriarchia.ru

Падрабяней у паштовым праекце http://www.belpost.by