17 лютага Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Саломапляценне» і «Ганчарства» з эмблемай РСС

17 лютага 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Саломапляценне» і «Ганчарства» з эмблемай Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС).
Дызайн Т.Кузняцовай.

У 2011 годзе Адміністрацыямі сувязі, што ўваходзяць у РСС, было заключана Пагадненне аб арганізацыі выпускаў паштовых марак па тэматыцы РСС. У 2014 годзе падрыхтаваны праект новага Дадатку да Пагаднення на перыяд з 2016 па 2020 год. Першая марка гэтага перыяду – «Нацыянальная кухня. Калдуны». Працягвае серыю выпуск «Нацыянальныя промыслы».

Адметнай рысай гэтых выпускаў з'яўляецца нанясенне эмблемы РСС на малюнак дзяржаўных знакаў паштовай аплаты і філатэлістычнай прадукцыі.

Праект падрыхтаваны па матэрыялах са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».