Выпускаецца ў абарачэнне паштовая марка «Беларуская пажарная служба»

20 ліпеня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Беларуская пажарная служба служба».

На марцы і канверце «Першы дзень» — эмблема Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, у супрацоўніцтве з якімі падрытаваны праект. Дызайн Таццяны Кузняцовай.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Беларуская пажарная служба вядзе сваю гісторыю з сярэдзіны XIX стагоддзя. За доўгія гады ў структуры шмат чаго змянілася, але прызначэнне засталося ранейшым — заўсёды ісці на дапамогу.

Сёння служба здольна выконваць увесь спектр аварыйна-выратавальных работ: ад ліквідацыі пажараў да ліквідацыі аварый на нафта- і газаправодах. На ўзбраенні барацьбітаў з агнём сучасныя сродкі пажаратушэння і маніторынгу надзвычайных сітуацый, большасць з якіх распрацавана і ўведзена ў эксплуатацыю айчыннымі спецыялістамі.

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»