Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка

Адным з такіх помнікаў у гісторыі беларускіх сувязістаў можна лічыць Мемарыяльны знак воінам-сувязістам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які размешчаны ў горадзе Мінску на тэрыторыі цяперашняй Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі па вул. П. Броўкі, 14. У снежні 1970 года на месцы будаўніцтва Мемарыяла быў закладзены першы камень і праведзены мітынг.

Штогод напярэдадні вялікага свята - Дня Перамогі і прафесійнага свята - Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі студэнты, выкладчыкі Акадэміі сувязі, кіраўнікі арганізацый сферы ІКТ, ветэраны галіны сустракаюцца і аддаюць даніну памяці людзям, якія аддалі жыцці за нашу свабоду.

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін устаноўлены ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў (ІКАМОС) створанай пры ЮНЕСКА, з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны. Упершыню, на міждзяржаўным узроўні, дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаўся 18 красавіка 1984 года.