Міністр адкрыў восьмы Рэспубліканскі фестываль аматарскай мастацкай творчасці ветэранаў арганізацый сувязі «Не старэюць душой ветэраны»

18-19 кастрычніка 2018 года ў культурна-спартыўным цэнтры ААТ «Белсувязьбуд» праходзіць Рэспубліканскі фестываль аматарскай мастацкай творчасці ветэранаў арганізацый сувязі «Не старэюць душой ветэраны».

Павітаць удзельнікаў фестывалю прыйшоў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган. Кіраўнік галіны пажадаў здароўя, творчых поспехаў ветэранам-сувязістам і як мага даўжэй заставацца бадзёрымі і жыццярадаснымі.

У дзень фестывалю ўдзельнікі прадэманструюць свае таленты ў спевах, чытанні вершаў, танцах, жывапісу, мастацкай вышыўкі.

Ганаровымі гасцямі на мерапрыемстве сталі экс-міністр сувязі Іван Міхайлавіч Грыцук, які з 1976 года па 1994 год прапрацаваў у цэнтральным апараце міністэрства, у тым ліку чатырнаццаць гадоў з'яўляўся кіраўніком Міністэрства сувязі і інфарматыкі і Вера Васільеўна Вілкава, якая з 1968 па 1984 гады была старшынёй рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў сувязі.

Дзякуючы такім мерапрыемствам у галіне ствараецца нефармальная сувязь і пераемнасць пакаленняў.