9 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь».

19 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь».

Мастак Т.Дольская. Дызайн Т.Кузняцовай.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

23 лютага 2018 года Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь спаўняецца 100 гадоў. Менавіта гэты дзень далёкага 1918 года прынята лічыць днём стварэння Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі.
Станаўленне і развіццё Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь непарыўна звязана з гісторыяй Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, на базе якой і была створана армія суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь.
Сёння Узброеныя Сілы нашай краіны – гэта гарант непарушнасці рубяжоў Айчыны.

На марцы і ў аснове спецштэмпеля – эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з ваенным інфармацыйным агенцтвам «Ваяр».

Дызайн канверта «Першы дзень» Н.Ігнацьевай.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»