У Мінску ўрачыста адкрыта XXIV Міжнародная спецыялізаваная выстава «ТІБО - 2017»

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця XXIV Міжнароднай спецыялізаванай выставы «TIBO - 2017» прынялі ўдзел члены Арганізацыйнага камітэта, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, удзельнікі сумеснага пасяджэння 52-га Савета кіраўнікоў адміністрацый сувязі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі і 23-га Каардынацыйнага савета дзяржаў-удзельніц СНД па інфарматызацыі пры РСС, кіраўнікі шэрагу міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі СМІ, замежныя госці, удзельнікі выставы.
  Перарэзаўшы чырвоную стужку, сімвалічны старт выставе далі першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Мацюшэўскі, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна, Генеральны сакратар Міжнароднага саюза электрасувязі Хоулінь Чжао, Генеральны дырэктар Сусветнага паштовага саюза Бішар Хусейн, Старшыня Савета кіраўнікоў адміністрацый сувязі РСС, Міністр сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Мікалай Нікіфараў і намеснік Старшыні Арганізацыйнага камітэта форуму, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў.
  Свае інавацыйныя прадукты, паслугі і сэрвісы, тэхналагічныя навінкі і перспектыўныя распрацоўкі на "ТІБО" дэманструюць больш за 100 кампаній з 17 краін свету. Нагадваем, што выстава будзе доўжыцца да 21 красавіка. Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж.