22 чэрвеня ўводзіцца ў абарачэнне паштовая марка «95 гадоў беларускай пракуратуры»

22 чэрвеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «95 гадоў беларускай пракуратуры».
Дызайн Т.Кузняцовай.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».
Беларуская пракуратура, заснаваная 26 чэрвеня 1922 года, займае важнае месца ў сістэме праваахоўных органаў рэспублікі, ёй належыць каардынуючая роля ў барацьбе з карупцыяй і злачыннасцю.
Задачамі пракуратуры Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона праў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.
У аснове маркі, спецштэмпеля і на канверце «Першы дзень» –эмблема пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»