Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі»

26 кастрычніка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі».
Мастак Т.Дольская. Дызайн Я.Бядонік. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай Праваслаўнай Царквой і Мінскай духоўнай акадэміяй імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.
На канверце: Сафійскі сабор XI ст. у Полацку па рэканструкцыі Г.Штыхава. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца ў аддзяленні паштовай сувязі № 15 Полацка Віцебскай вобл.

Полацкая епархія вядзе сваю гісторыю ад 992 г., калі тут была заснавана першая на Белай Русі епіскапская кафедра.

Летапіснае згадванне пра першы праваслаўны полацкі храм – Найсвяцейшай Багародзіцы – датуецца 1007 г. У сярэдзіне ХI ст. у Полацку быў збудаваны чацвёрты ў хрысціянскім свеце Сафійскі сабор. Адгэтуль пачала свой праведны шлях праўнучка князя Уладзіміра князёўна Прадслава – святая прападобная Еўфрасіння, ігумення Полацкая.

Полацкая епархія, якая перажыла і росквіт у XIV-XVI стст., і ўніяцтва ў канцы XVI ст., і аднаўленне епархіі з сярэдзіны ХIX ст., і спыненне свайго існавання да пачатку Другой сусветнай вайны, у год свайго 1000-годдзя (1992 г.) атрымала самастойнасць. Яе межы вызначыліся 10 адміністрацыйнымі раёнамі Віцебскай вобласці і гарадоў Полацка і Наваполацка.

Падрябязнасцi на сайце РУП «Белпошта»