Выпускается в обращение памятный спецштемпель, который будет использоваться 21 февраля 2018 года для проведения специального памятного гашения, посвященного Целям в области устойчивого развития в Беларуси

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 21 лютага 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Мэтам устойлівага развіцця ў Беларусі.

Месца гашэння – Мінск-1.
Колер масцікі – чырвоны.
Дызайн спецштэмпеля Я.Бядонік.

25 верасня 2015 года дзяржавы – члены ААН прынялі Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Ён утрымвае 17 мэт і 169 заданняў, якія павінны быць дасягнуты на працягу 15 гадоў.
Мэты: 1. Ліквідацыя галечы. 2. Ліквідацыя голаду. 3. Добрае здароўе і дабрабыт. 4. Якасная адукацыя. 5. Гендэрная роўнасць. 6. Чыстая вада і санітарыя. 7. Недарагая і чыстая энергія. 8. Годная праца і эканамічны рост. 9. Індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура. 10. Памяншэнне няроўнасці. 11. Устойлівыя гарады і населеныя пункты. 12. Адказнае спажыванне і вытворчасць. 13. Барацьба са змяненнем клімату. 14. Захаванне марскіх экасістэм. 15. Захаванне экасістэм сушы. 16. Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты. 17. Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Міністэрствам замежных спраў і Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн канверта Я.Бядонік.

У аснове спецштэмпеля – нацыянальная версія лагатыпа Мэт устойлівага развіцця (МУР), на канверце – нацыянальная версія 17 значкоў і лагатыпа МУР на англійскай і беларускай мовах.

Падрабязнасцi на сайце РУП "Белпошта"