27 лютага намеснік Міністра Гардзеенка Н.М. правядзе прыём у г. Гродна з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі"

27 лютага 2018 года з 13.00 да 14.00 у Гродзенскім філіяле РУП "Белпошта" намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8 (0152) 72-22- 72.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (0152) 68-56-22 з 9.00 да 13.00.

Месца правядзення прыёму: г. Гродна, вул. К. Маркса, 29, Гродзенскі філіял РУП "Белпошта", 4-ты паверх (кабінет № 416).