Члены Савета па рабоце сярод жанчын Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі наведалі аздараўленчы цэнтр «Бусел» Беларускага дзіцячага хоспіса

19 чэрвеня сябры Савета па рабоце сярод жанчын Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі наведалі аздараўленчы цэнтр «Бусел» Беларускага дзіцячага хоспіса.

Прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні цэнтра. Для дзяцей была праведзена спартыўная гульня «Вясёлыя старты». У ходзе спартакіяды адпачывальнікі падзяліліся на тры каманды і з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах. Таксама быў праведзены футбольны турнір. Завяршыліся спаборніцтвы танцавальным флэшмобам. Прызы і сувеніры дасталіся кожнаму дзіцяці, а таксама самым актыўным заўзятарам-бацькам.

Прадпрыемствы сувязі супрацоўнічаюць з Беларускім дзіцячым хоспісам з 2010 года, аказваючы фінансавую падтрымку і дапамогу ў правядзенні розных мерапрыемстваў.

Праграма аздараўленчага цэнтра «Бусел» распрацавана для цяжка хворых дзяцей, іх братоў, сясцёр і бацькоў. Мэта праграмы - сацыяльна-псіхалагічная рэабілітацыя пераадоленне цяжкасцяў у адаптацыі і зносінах, зніжэнне псіхаэмацыйнага напружання ў сем'ях, паляпшэнне ўнутрысямейнай абстаноўкі.