Зацверджаны тэхнічны рэгламент Рэспублікі Беларусь, які ўстанаўлівае адзіныя патрабаванні да пацвярджэння адпаведнасці сродкаў электрасувязі

У выніку ўдасканалення дзейнасці ў галіне тэхнічнага нарміравання і пацвярджэння адпаведнасці тэхнічным патрабаванням пастановай Савета Міністраў ад 20 чэрвеня 2018 г. № 469 зацверджаны тэхнічны рэгламент Рэспублікі Беларусь «Сродкі электрасувязі. Бяспека» (ТР 2018/024 / BY).

У тэхнічным рэгламенце ўтрымліваюцца абавязковыя для выканання працэдуры сертыфікацыі і дэкларавання адпаведнасці сродкаў электрасувязі, устанаўліваюцца адзіныя патрабаванні неабходныя для пабудовы якаснай і бяспечнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры краіны. Для вытворцаў, прадаўцоў, пастаўшчыкоў распрацаваны празрыстыя і зразумелыя схемы праходжання працэдуры пацвярджэння адпаведнасці сродкаў электрасувязі патрабаванням тэхнічнага рэгламенту.

Тэхнічны рэгламент уводзіцца ў дзеянне з 1 студзеня 2019 года, наўзамен дзеючым патрабаванням пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2016 г. № 849 "Аб некаторых пытаннях пацвярджэння адпаведнасці ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь». Дакументы аб ацэнцы адпаведнасці сродкаў электрасувязі, выдадзеныя (прынятыя) у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь да дня ўвядзення ў дзеянне тэхнічнага рэгламенту, будуць сапраўдныя да заканчэння тэрміну іх дзеяння.

Прайсці працэдуру пацвярджэння адпаведнасці сродкаў электрасувязі можна ў ААТ «Гіпрасувязь».