Рэспубліка Беларусь на 31 месцы па індэксе развіцця ІКТ

Друкаваная версія
22.11.2016

Міжнародны саюз электрасувязі, у рамках 14-га сімпозіума па сусветных паказчыках у галіне электрасувязі / ІКТ (WTIS-2016), які праходзіць з 21 па 23 лістапада 2016 года Міжнародным цэнтры канферэнцый у Габароне (Батсвана), апублікаваў справаздачу «Вымярэнне інфармацыйнага грамадства 2016». Дадзеная справаздача публікуецца штогод і ўключае ў сябе рэйтынг па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, які ілюструе дынаміку развіцця ІКТ у 175 краінах свету.

Паводле дадзеных справаздачы, індэкс развіцця ІКТ Рэспублікі Беларусь складае 7,26, што адпавядае 31 месцу ў рэйтынгу.

Ужо другі год запар узначальвае дадзены рэйтынг Рэспубліка Карэя (значэнне індэкса - 8,84), затым ідзе Ісландыя (значэнне індэкса - 8,83), на трэцім месцы размясцілася Данія (значэнне індэкса - 8,74). У сваю чаргу Расійская Федэрацыя заняла ў рэйтынгу 43 месца (значэнне індэкса - 6,95), Казахстан - 52 месца (значэнне індэкса - 6,57).