25-годдзе Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай мытняў, мытні «Мінск-2»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 29 мая 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай мытняў і мытні «Мінск-2».

Месца гашэння – Мінск-1.
Колер масцікі – чырвоны.
Дызайн спецштэмпеля Т.Кузняцовай.

У 2018 годзе спаўняецца 25 гадоў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай мытням і мытні «Мінск-2».
Супрацоўнікі мытных органаў надзейна абараняюць эканамічныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь, павышаюць транзітную прывабнасць краіны і паляпшаюць яе інвестыцыйны клімат.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».

У аснове спецштэмпеля – эмблема мытных органаў Рэспублікі Беларусь, на канверце – эмблемы Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай мытняў і мытні «Мінск-2».

Фота Н.Ільясавай, А.Корсака, М.Плышэўскай, Т.Хмялеўскай.
Дызайн Т.Кузняцовай.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь.