Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь правёў нараду ў Віцебску

26 ліпеня 2017 года на базе Віцебскага філіяла   РУП «Белтэлекам» праведзена нарада па развіцці Аршанскага раёна.

Міністр сувязі і інфарматызацыі   Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч   Папкоў правёў нараду з кіраўнікамі   Віцебскіх філіялаў РУП «Белтэлекам»,   РУП «Белпошта», ААТ «Белсувязьбуд», СТАА   «МТС», УП «Велком», ЗАТ «Бест», ААТ ВОТЦ   «Гарант», ТАА «Тэлекам-Гарант» Орша, ААТ   «Белремстройсвязь».   У ходзе мерапрыемства разгледжаны пытанні   плана па развіцці Аршанскага раёна і арганізацый,  якія знаходзяцца на яго тэрыторыі.

Таксама адбылася сустрэча Міністра сувязі і   інфарматызацыі з   працоўным калектывам Віцебскага філіяла   РУП "Белтэлекам", дзе ва ўрачыстай   абстаноўцы Папкоў С.П. уручыў   дырэктару Віцебскага філіяла РУП   «Белтэлекам» Аляксандру Іванавічу Бохану   Ганаровую грамату Міністэрства сувязі і   інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь за   шматгадовы і добрасумленную працу ў галіны сувязі.