Адбыўся трэці семінар па пытаннях электроннай аховы здароўя сеткі «EU 4 Digital: сетка электроннай аховы здароўя», арганізаваны Еўрапейскай камісіяй

У перыяд з 12 па 13 ліпеня 2018 г. у г.Батумі, Грузія, беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ганнай Рабавай прыняла ўдзел у трэцім семінары па пытаннях электроннай аховы здароўя сеткі «EU 4 Digital: сетка электроннай аховы здароўя», арганізаваным Еўрапейскай камісіяй.

У ходзе семінара адбыўся абмен перадавым вопытам і абмеркаванне пытанняў, звязаных з развіццём электроннай аховы здароўя і практыкай рэгулявання ў гэтай галіне ў краінах Усходняга партнёрства і Еўрапейскага саюза.

У рамках абмену вопытам была прадстаўлена інфармацыя аб існуючых і перспектыўных падыходах да рэгулявання галіны электроннай аховы здароўя, а таксама апошніх тэндэнцыях развіцця электроннай аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь, якая была станоўча ўспрынята ўдзельнікамі семінара.

Акрамя таго, удзельнікі семінара абмеркавалі план дзеянняў Сеткі Усходняга партнёрства ў галіне электроннай аховы здароўя на 2018-2020 гады.

Сумесныя рашэнні, выпрацаваныя ў ходзе семінара, будуць накіраваны на забеспячэнне гарманізацыі заканадаўства ў галіне электроннай аховы здароўя і ўкараненне трансгранічных паслуг электроннай аховы здароўя паміж краінамі-удзельніцамі Усходняга партнёрства і краінамі-членамі Еўрапейскага саюза.