Выпушчаны ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. І.Басаў» з серы і Жывапіс»

21 верасня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. І.Басаў» з серыі «Жывапіс», тыраж якога складае 20 тысяч.

Дызайн канверта і спецштэмпеля Марыны Віткоўскай. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 9 кастрычніка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).

Марка. Жывапіс. Ізраіль Басаў. Аўтапартрэт. Папера, туш. 1960 (на бел. мове, рэпрадукцыя твора І. М. Басава «Аўтапартрэт» (папера, туш, 1960).

Ілюстрацыя. Зялёны Мінск. Палатно, алей. 1961 (на бел. мове, рэпрадукцыі карцін І. М. Басава «Зялёны Мінск» (палатно, алей, 1961), «Мінск. Поўдзень» (палатно, алей, 1960).

Басаў Ізраіль Мацвеевіч (Мардуховіч) (07.10.1918, г. Мсціслаўль Магілёўскай вобл. — 04.08.1994) — беларускі мастак, графік. Член Саюза мастакоў БССР (з 1959).

Творчасць Ізраіля Басава займае асобнае месца сярод пакалення вядомых беларускіх мастакоў другой паловы ХХ стагоддзя. Ён сфармаваў аблічча беларускага нонканфармісцкага мастацтва, ажыццявіў вяртанне да традыцый еўрапейскага мадэрнізму, стварыўшы свой выразны і пазнавальны стыль. Сёння яго творчасць стала каштоўным набыткам для шырокай публікі, а таксама для спецыялістаў.

http://www.belpost.by