Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай»

19 лістапада 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай». Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн Т.Кузняцовай. Мастак купона Т.Дольская. Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай усталяваны 11 чэрвеня 1993 года. Адным з найважнейшых дасягненняў з'яўляецца вывад двухбаковых адносін на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Паміж краінамі ідзе інтэнсіўны палітычны дыялог. Актыўнае міждзяржаўнае ўзаемадзеянне на вышэйшым узроўні дапаўняюць міжпарламенцкія сувязі. Парламентарыі дзвюх краін усяляк садзейнічаюць паглыбленню адносін у гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязней на сайце РУП «Белпошта»