Тэхнічнае нарміраванне і стандартызацыя

Друкаваная версія
Галаўной арганізацыяй па стандартызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. з'яўляецца ААТ "Гіпрасувязь", якая выконвае наступныя функцыі:
  • распрацоўка асноўных напрамкаў, праграм і планаў стандартызацыі і забеспячэнне іх рэалізацыі;    
  • арганізацыя распрацоўкі і перагляду дзяржаўных і галіновых тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА) у галіне сувязі і інфарматызацыі;   
  • правядзенне экспертызы праектаў ТНПА па стандартызацыі на іх адпаведнасць сучасным патрабаванням;  
  • арганізацыя ўзаемадзеяння і каардынацыя работ па стандартызацыі арганізацый Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з органамі па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, з міжнароднымі органамі па стандартызацыі;  
  • фарміраванне і вядзенне фонду міжнародных, міждзяржаўных, дзяржаўных і галіновых ТНПА і іншых нарматыўных дакументаў, якія забяспечваюць распрацоўку, вытворчасць і эксплуатацыю сродкаў сувязі;  
  • даведачна-інфармацыйнае абслугоўванне арганізацый сувязі па пытаннях стандартызацыі;  
  • забеспячэнне зацікаўленых прадпрыемстваў галіновымі ТНПА і іншымі нарматыўнымі дакументамі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.