Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў органам пагранічнай службы Беларусі».

Версия для печати
09.01.2018

10 студзеня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовуюмарку «100гадоў органам пагранічнай службы Беларусі».
Дызайн Т.Кузняцовай.
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».
28 мая 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаць 100-годдзе пагранічнай службы. У гэты дзень у 1918 годзе дэкрэтам Савета Народных Камісараў заснавана пагранічная ахова граніцы РСФСР. Менавіта гэту дату лічаць кропкай адліку сваёй гісторыі беларускія пагранічнікі.
Сёння асабовы склад органаў пагранічнай службы Беларусі годна працягвае слаўныя традыцыі папярэдніх пакаленняў абаронцаў граніц, надзейна забяспечвае пагранічную бяспеку нашай краіны.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».