У РУП “Белтэлекам” прайшоў конкурс "Мая Беларусь - маці родная"

Версия для печати
04.08.2017

28-29 ліпеня 2017 года прайшоў конкурс сярод прафсаюзнага актыву РУП "Белтэлекама" "Мая Беларусь - маці родная" на лепшае выкананне твораў беларускіх аўтараў.
Больш прыдатнага месца для правядзення такога мерапрыемства складана знайсці. Бо менавіта тут, у 78 кіламетрах ад Мінска ў Стаўбцоўскім раёне на беразе ракі Нёман прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Яго паэзія навеяная прыгажосцю лясоў і палёў, ціхай роўняддзю ракі. Менавiта такая прырода дапамагла ўдзельнікам конкурсу, а гэта прафсаюзныя актывісты, прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў прадпрыемства, знайсцi гармонію адзінства вершаў з прыродай.
Нават дождж не перашкодзіў удзельнікам конкурсу атрымаць асалоду ад твораў беларускіх аўтараў на меладычнай беларускай мове.
Удзельнікі конкурсу чыталi вершы пад прыгожым магутным дубам на беразе ракі побач з каменем, на якім напісаны выдатныя радкі Якуба Коласа з паэмы "Новая зямля":
“Малюнкі родныя і з'явы!
Як вы мне любы, як цікавы!
Як часта мілай чарадою
Вы ўстаяце перада мною!"
Кожны ўдзельнік атрымаў не толькі задавальненне ад самога мерапрыемства, але і прыз, як успамін аб гэтым цудоўным дне.