Выпушчана ў абарачэнне паштовая прадукцыя з серыі "Дасягненні беларускай медыцыны"

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сёння выпусціла ў абарачэнне паштовую марку і канверт "Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі" з серыі "Дасягненні беларускай медыцыны".

У аснове маркі і на канверце «Першы дзень» - лагатып Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект. Дызайн паштовай прадукцыі Алены Мядзведзь.

Падрабязнасці на сайце РУП "Белпошта"

«Белтэлекам» адкрыў амфітэатр у дзіцячым лагеры «Крынічка»

«Белтэлекам» адкрыў амфітэатр у дзіцячым лагеры «Крынічка»

16 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Крынічка» філіяла «МГТС» РУП «Белтэлекам» урачыста адкрыты летні амфітэатр. Чырвоную стужку перарэзалі міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Ніна Гаўрылава і генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня.

Канстанцін Шульган:

На пасяджэнні працоўнай групы абмеркаваны падыходы да ўкаранення ў Рэспубліке Беларусь сетак сотавай рухомай электрасувязі пятага пакалення

Пад кіраўніцтвам Канстанціна Шульгана, Міністра сувязі і інфарматызацыі - намесніка старшыні працоўнай групы па распрацоўцы стратэгіі стварэння ў Рэспубліцы Беларусь сетак сотавай рухомай электрасувязі пятага пакалення (5G), 12 чэрвеня 2020 г. адбылося чарговае пасяджэнне гэтай працоўнай групы.

Падрыхтаваны васямнаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляе васямнаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі», які змяшчае звесткі аб інфармацыйных рэсурсахі сістэмах, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і ўключаны ў дзяржаўныя рэгістры інфармацыйных рэсурсаў і сістэм.

Каталог «Інфармацыйныя рэсурсы і сісітэмы Беларусі» з 2002 года штогод выдаецца ў мэтах інфармавання аб складзе і змесце інфармацыйных рэсурсаў і сістэм у Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 г.

Працягваюць працаваць суботнія «прамыя тэлефонныя лініі»

У суботу, 13 чэрвеня 2020 года, з 9.00 да 12.00 "прамую тэлефонную лінію» правядуць:

  • Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Несцяровіч Сяргей Анатольевіч па тэлефоне +375 (17) 287 87 06;
  • Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белпошта» Патапенка Сяргей Аляксандравіч па тэлефоне +375 (17) 293 55 48;
  • Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромша Сяргей Валер'евіч па тэлефоне +375 (17) 217 10 77

Міністр сувязі і інфарматызацыі прыняў удзел у адкрыцці аддзялення паштовай сувязі «Вялікі камень»

Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч 11 чэрвеня 2020 г. прыняў удзел у адкрыцці сучаснага аддзялення паштовай сувязі ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Бягучы стан і асноўныя вынікі, дасягнутыя ў 2019 года ў рамках рэалізацыі Дзяржпраграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады

На сайце размешчана інфармацыя аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады, у тым ліку аналіз бягучага стану і асноўныя вынікі, дасягнутыя у 2019 годзе.

Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 - 2020 гады, зацверджаная пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 г. № 235, уключае 80 мерапрыемстваў 36 заказчыкаў, аб'яднаных у 3 падпраграмы.

Аб рабоце, якая праводзіцца па пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы

З 2017 года Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць работу па пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Вынікам работы стала «Дарожная карта па рэалізацыі рэзалюцыі Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 30.06.2017г.

17 мая - Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства

17 мая адзначаецца Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства (СДЭІГ). У гэтым годзе ён прысвечаны тэме "Злучым да 2030 года: выкарыстанне ІКТ для дасягнення Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця (МУР)".