Адбыўся рабочы візіт карэйскіх экспертаў, вызначаных у якасці выканаўцаў праектаў Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій 2017 года У перыяд з 28 жніўня па 1 верасня 2017 г. адбыўся рабочы візіт дэлегацыі Рэспублікі Карэя ў Рэспубліку Беларусь, у склад якой увайшлі прадстаўнікі ІТ-кампаній KINY & Partners, KTNET і Ahnlab, вызначаных у якасці выканаўцаў праектаў 2017 года Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Read more about Адбыўся рабочы візіт карэйскіх экспертаў, вызначаных у якасці выканаўцаў праектаў Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій 2017 года PDF
Урачыстыя лінейкі, прымеркаваныя да Дня ведаў, сёння прайшлі больш чым у 3 тысячах школ і гімназій. Сёння з самай раніцы ў школы, гімназіі і ліцэі спяшаліся прыбраныя вучні з букетамі ў руках і побач з імі oсхваляваныя бацькі. У Беларусі прагучалі першыя званкі, новага навучальнага года дадзены старт ва ўсіх рэгіёнах краіны. Урачыстыя лінейкі прайшлі больш чым у 3 тысячах школ і гімназій. За школьныя парты селі больш за 110 тысяч першакласнікаў. Да Дня ведаў разам з першаклашкамі гімназіі №30 г. Мінска далучыўся і Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. Read more about Урачыстыя лінейкі, прымеркаваныя да Дня ведаў, сёння прайшлі больш чым у 3 тысячах школ і гімназій. PDF
Сёння, 31 жніўня, у УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" ў Мінску і Віцебску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў 31 жніўня 2017 года ва УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" у Мінску і Віцебску прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года. Ва ўрачыстай лінейцы прынялі ўдзел у Мінску Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў, а ў Віцебску - намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава і старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Ніна Гаўрылава. Быў арганізаваны відэамост паміж УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" (г. Мінск) і Віцебскім філіялам УА «БГАС». Read more about Сёння, 31 жніўня, у УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" ў Мінску і Віцебску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў PDF
У Баку прайшлі міжнародныя мерапрыемствы Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі 29-30 жніўня 2017 года ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) прайшло 18-е пасяджэнне Рабочай групы па працы з Міжнародным саюзам электрасувязі пры камісіі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва і 33-е пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва. У мерапрыемствах прынялі ўдзел паўнамоцныя прадстаўнікі адміністрацый сувязі краін-членаў РСС, у тым ліку Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і іншых краін і эксперты. Read more about У Баку прайшлі міжнародныя мерапрыемствы Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі PDF
1 верасня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «500-годдзе беларускага кнігадрукавання» 1 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «500-годдзе беларускага кнігадрукавання» Мастак Т.Дольская. Дызайн М.Віткоўскай. Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Read more about 1 верасня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «500-годдзе беларускага кнігадрукавання» PDF
1 верасня 2017 года Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства» 1 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». Мастак Т.Дольская. Дызайн М.Віткоўскай. Дзень беларускага пісьменства займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі. Read more about 1 верасня 2017 года Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства» PDF
Міністр сувязі і інфарматызацыі прыняў удзел у закрыцці міжнароднай змены ў дзіцячым лагеры «Крынічка» У адпаведнасці з рашэннем Кіраўніка дзяржавы 14 жніўня 2017 года 80 хлопчыкаў і дзяўчынак з Сірыйскай Арабскай Рэспублікі прыляцелі на адпачынак і аздараўленне ў Рэспубліку Беларусь. З іх 40 чалавек адправіліся ў аздараўленчы лагер «Крынічка» РУП «Белтэлекам» і яшчэ 40 з'ехалі ў нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня». Read more about Міністр сувязі і інфарматызацыі прыняў удзел у закрыцці міжнароднай змены ў дзіцячым лагеры «Крынічка» PDF
Прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» Прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (4-2017): У ФОКУСЕ • З пасяджэння калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Унутраны аўдыт першага паўгоддзя АД ПЕРШАЙ АСОБЫ • Стандартызацыя ІКТ - дамінанта лічбавай трансфармацыі эканомікі ТЭМА НУМАРА • Кардзіяка Н.Г., Жукоўская А.В. Навуковыя кадры працуюць ... на апярэджанне. Якая эфектыўнасць? Падрыхтоўка і атэстацыя навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Беларусі ў сферы ІКТ Read more about Прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» PDF
Сёння ў Астане адкрыўся міжнародны форум «Еўразійскі тыдзень» У г.Астана (Рэспубліка Казахстан) у рамках Міжнароднай выставы «ЭКСПА-2017» з 24 па 26 жніўня 2017 г. праходзіць другі штогадовы міжнародны форум «Еўразійскі тыдзень». Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко прымае ўдзел у міжнародным форуме «Еўразійскі тыдзень» Форум «Еўразійскі тыдзень» арганізаваны Еўразійскай эканамічнай камісіяй і з'яўляецца найбуйнейшым штогадовым дзелавым мерапрыемствам, накіраваным на развіццё эканомікі, інвестыцыйнага і экспартнага патэнцыялу краін-удзельніц Еўразійскага эканамічнай саюза. Read more about Сёння ў Астане адкрыўся міжнародны форум «Еўразійскі тыдзень» PDF
Сёння ў Мінсувязі адбылася рабочая сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі з прадстаўнікамі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая і ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыз» Сёння, 24 жніўня, у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі прайшла рабочая сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі з дэлегацыяй Дзяржаўнага банка развіцця Кітая на чале з дырэктарам філіяла Дзяржаўнага банка развіцця Кітая ў г. Шэньчжэнь Ву Ляндонам і ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыз», у якой таксама прынялі удзел кіраўнікі шэрагу беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў сувязі. Read more about Сёння ў Мінсувязі адбылася рабочая сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі з прадстаўнікамі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая і ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыз» PDF