Ліцэнзаванне дзейнасці ў галіне сувязі

Друкаваная версія

Ліцэнзаванне дзейнасці ў галіне сувязі рэгулюецца Палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 года № 450 (рэд. ад 02.09.2019 №326)

Пералік паслуг, якія складаюць ліцэнзуемую дзейнасць у галіне сувязі:

паслугі электрасувязі агульнага карыстання:

  • прадастаўленне міжнароднага тэлефоннага злучэння;
  • прадастаўленне міжгародняга тэлефоннага злучэння;
  • прадастаўленне мясцовага тэлефоннага злучэння;
  • паслугі перадачы даных;
  • паслугі фіксаванай спадарожнікавай і рухомай спадарожнікавай электрасувязі (або выбарка з указанага пераліку паслуг);
  • паслугі сотавай рухомай электрасувязі;

паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання:

  • перасылка паштовых адпраўленняў;
  • прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і дастаўка друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (або выбарка з указанага пераліку паслуг).

Заяву (з прыкладаемымі да яе дакументамi) аб выдачы ліцэнзіі, атрыманні дубліката ліцэнзіі, унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, а таксама апавяшчэнне аб прыняцці ліцэнзіятам рашэння аб спыненні ажыццяўлення ліцэнзуемага віду дзейнасці могуць быць прадстаўлены ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі асабіста суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) або яго ўпаўнаважаным прадстаўніком штотыдзень па чацвяргах з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) у пакоі прыёму наведвальнікаў, а таксама могуць быць накіраваны суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) па пошце заказным лістом з заказным паведамленнем аб атрыманні (Міністэрства сувязі і інфарматызацыі рэспублікі Беларусь, 220050, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 10) або ў выглядзе электроннага дакумента.

Асабістае прадастаўленне заявы (з прыкладаемымi да яе дакументамi) аб выдачы ліцэнзіі, атрыманні дубліката ліцэнзіі, унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, а таксама паведамлення аб прыняцці ліцэнзіятам рашэння аб спыненні ажыццяўлення ліцэнзуемага віду дзейнасці ажыццяўляецца суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) або яго ўпаўнаважаным прадстаўніком з адначасовым прад'яўленнем:

      
  • дакумента, які сведчыць асобу, і дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка юрыдычнай асобы (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка, ці выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення альбо іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або рабочы дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор), - кіраўніком юрыдычнай асобы;
  •   

  • даверанасці, выдадзенай замежнай арганізацыяй, - кіраўніком прадстаўніцтва замежнай арганізацыі;
  •  
     

  • дакумента, якi сведчыць асобу, - індывідуальным прадпрымальнікам;
  •  
     

  • дакумента, які сведчыць асобу, і даверанасці - упаўнаважаным прадстаўніком суіскальніка ліцэнзіі (ліцэнзіята).

Накіраванне заявы (з прыкладаемымi да яе дакументамi) аб выдачы ліцэнзіі, атрыманні дубліката ліцэнзіі, унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, а таксама паведамлення аб прыняцці ліцэнзіятам рашэння аб спыненні ажыццяўлення ліцэнзуемага віду дзейнасці па пошце або ў выглядзе электроннага дакумента ажыццяўляецца суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) з прыкладаннем да іх:
      
  • для юрыдычнай асобы - звестак пра кіраўніка юрыдычнай асобы (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), даныя дакумента, які сведчыць асобу (серыя (пры наяўнасці), нумар, калі і кім выдадзены, рэгістрацыя па месцы жыхарства), а таксама дакумента (яго копіі), якi пацвярджае яго паўнамоцтвы (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка, ці выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення альбо іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або рабочы дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор);
  •  

  • для замежнай арганізацыі - звестак пра кіраўніка прадстаўніцтва замежнай арганізацыі (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), даныя дакумента, які сведчыць асобу (серыя (пры наяўнасці), нумар, калі і кім выдадзены, рэгістрацыя па месцы жыхарства, месцы фактычнага часовага знаходжання), а таксама даверанасці (яе копіі), выдадзенай яму замежнай арганізацыяй.
 

Пералік дакументаў для атрымання ліцэнзіі:   
  1. Заява аб выдачы ліцэнзіі, аформленая на фірмовым бланку юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка.
  2.   

  3. Легалізаваная выпіска з гандлёвага рэестра краіны, у якой замежная арганізацыя заснавана, або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу замежнай арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яе заснавання.   
  4.  

  5. Дакумент аб аплаце дзяржаўнай пошліны за выдачу ліцэнзіі, на якім прастаўленыя подпіс выканаўцы банка, дата выканання і штамп банка.
  6.     

  7. Інфармацыйны ліст па форме, устаноўленай Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі.  
  8. Вопіс дакументаў, прадстаўленых для атрымання ліцэнзіі.

    Заява аб выдачы ліцэнзіі павінна быць разгледжана ліцэнзуючым органам на працягу 15 рабочых дзён з дня прыёму дакументаў.

Пералік дакументаў для ўнясення ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў:    

  1. Заява аб унясенні ў ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі змяненняў і (або) дапаўненняў, аформленая на фірмовым бланку юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка.   
  2. Дакументы (іх копіі) *, якія пацвярджаюць неабходнасць унясення ў спецыяльны дазвол (ліцэнзію) змяненняў і (або) дапаўненняў.    
  3. Інфармацыйны ліст па форме, устаноўленай Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі (для ўнясення ў спецыяльны дазвол (ліцэнзію) змяненняў і (або) дапаўненняў у частцы уключэння ў яе звестак аб адасобленых падраздзяленнях, у тым ліку філіялах, пашырэння пераліку аказваемых паслуг, што складаюць ліцэнзуемую дзейнасць , альбо тэрыторыі дзеяння ліцэнзіі.
  4. Дакумент аб аплаце дзяржаўнай пошліны за ўнясенне ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, на якім прастаўленыя подпіс выканаўцы банка, дата выканання і штамп банка.
  5. Вопіс дакументаў, прадстаўленых для ўнясення ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў. 

Ліцэнзуючы орган прымае дакументы, прадстаўленыя для ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у ліцэнзію, разглядае іх і выносіць адпаведнае рашэнне ў парадку, устаноўленым для выдачы ліцэнзіі.

У адпаведнасці з пунктам 148 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450, ліцэнзійным патрабаваннем (умовай), якое прад'яўляецца да суіскальніка ліцэнзіі ў выпадку аказання паслуг электрасувязі агульнага карыстання з выкарыстаннем радыёчастотнага спектру, з'яўляецца наяўнасць рашэння ўпаўнаважанага органа аб выдзяленні адпаведных палос радыёчастот, радыёчастотных каналаў або радыёчастот для эксплуатацыі радыёэлектроннага сродку або дагавора з юрыдычнай асобай (індывідуальным прадпрымальнікам), якому выдзелены палосы радыёчастот, радыёчастотныя каналы або радыёчастоты для эксплуатацыі радыёэлектронных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для аказання паслуг электрасувязі агульнага карыстання, аб прадастаўленні права суіскальніку ліцэнзіі выкарыстоўваць сетку электрасувязі гэтай юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка) для аказання паслуг электрасувязі агульнага карыстання.

Пры падачы заявы аб выдачы ліцэнзіі яе суіскальнік мае права прадставіць названыя дакументы самастойна.
Выдача дубліката ліцэнзій.

У выпадку страты лiцэнзii ліцэнзіяту можа быць выдадзены яе дублікат.

Для атрымання дубліката ліцэнзіі ліцэнзіят або яго ўпаўнаважаны прадстаўнік абавязаны прадставіць у адпаведны ліцэнзуючы орган:
заяву аб атрыманні дубліката ліцэнзіі;
дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны за выдачу дубліката ліцэнзіі.

Дублікат лiцэнзii выдаецца на працягу 3 рабочых дзён з дня прадстаўлення дакументаў.

Рэестр спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй): 

     
  • Міністэрства сувязі і інфарматызацыі фарміруе і вядзе рэестр ліцэнзій на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне сувязі (далей - рэестр), у якім указваюцца:
  •   

  • назва органа, які выдаў ліцэнзію;
  •   

  • нумар ліцэнзіі;
  •  
     

  • звесткі аб ліцэнзіяце (назва i месцазнаходжанне юрыдычнай асобы, замежнай арганізацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), рэгістрацыя па месцы жыхарства фізічнай асобы, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, уліковы нумар плацельшчыка);
  •  
     

  • рэгістрацыйны нумар ліцэнзіі ў рэестры ліцэнзій;
  •   

  • нумар і дата прыняцця рашэння аб выдачы ліцэнзіі;
  •   

  • найменне ліцэнзуемага віду дзейнасці;
  •   

  • звесткі аб складаючых ліцэнзуемы від дзейнасці работах і (або) паслугах, на ажыццяўленне якіх выдадзена ліцэнзія, аб асаблівых ліцэнзійных патрабаваннях і ўмовах, калі яны вызначаны гэтым Палажэннем;
  •   

  • звесткі аб прадстаўніцтве замежнай арганізацыі, аб адасобленых падраздзяленнях з указаннем работ і (або) паслуг, якія складаюць ліцэнзуемы від дзейнасці , калі яны вызначаны гэтым Палажэннем, для кожнага адасобленага падраздзялення;
  •   

  • звесткі пра тэрыторыі дзеяння ліцэнзіі, калi гэтым Палажэннем прадугледжана, што ліцэнзія на адпаведны від дзейнасці дзейнічае на названай у ёй частцы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  •   

  • звесткі аб унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, прыпыненні, аднаўленні дзеяння ліцэнзіі, спыненнi яе дзеяння, ануляванні ліцэнзіі;
  •   

  • звесткі аб страце ліцэнзіі і аб выдачы дубліката;
  •   

  • іншыя звесткі, прадугледжаныя Палажэннем.

Інфармацыя, якая змяшчаецца ў рэестры ліцэнзій, з'яўляецца адкрытай, і доступ да даных гэтага рэестра забяспечваецца шляхам прадастаўлення Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі па запытах заяўнікаў - юрыдычных і фізічных асоб, а таксама дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый звестак, якiя змяшчаюцца ў рэестры.

Інфармацыя з рэестра ліцэнзій прадастаўляецца на падставе:

      
  • запыту - дзяржаўным органам, іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь або Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, судам і натарыусам;
  •  
     

  • запыту і дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне інфармацыі, якая змяшчаецца ў рэестры ліцэнзій, - юрыдычным і фізічным асобам.

У запыце павінны быць указаны звесткі , якія змяшчаюцца ў рэестры ліцэнзій, аб прадастаўленні якіх хадайнічае заяўнік.
Інфармацыя з рэестра ліцэнзій прадастаўляецца па запытах:


      
  • юрыдычных і фізічных асоб на працягу 3 рабочых дзён з дня атрымання адпаведнага запыту;
  •   

  • дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь або Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, судоў і натарыусаў у тэрмін, названы ў адпаведным запыце, але якi не перавышае 3 рабочых дзён з дня атрымання гэтага запыту
  • Дзеянне спецыяльных дазволаў (ліцэнзій).
    Пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2015 г. № 475 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» устаноўлена, што ліцэнзіі, якія дзейнічаюць на дату афіцыйнай публікацыі гэтага Указа (апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь – 28.11.2015), тэрмінам дзеяння не абмяжоўваюцца.
    У адпаведнасці з пунктам 56 Дадатка аб ліцэнзаванні і асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», ліцэнзія дзейнічае з дня прыняцця ліцэнзуючым органам рашэння аб яе выдачы і тэрмінам не абмяжоўваецца.
    Заканадаўствам аб ліцэнзаванні не прадугледжваецца выдача ліцэнзіяту пацвярджаючага дакумента, які змяшчае інфармацыю аб адсутнасці неабходнасці падаўжэння ліцэнзіі.
    Працэдура падаўжэння тэрміну дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) не прадугледжана заканадаўствам.

    Увазе ліцэнзіятаў і суіскальнікаў!

    У адпаведнасці з палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці»:
    Дакументы, прадастаўленыя для атрымання новай ліцэнзіі, а таксама аформленай у новых бланках, прымаюцца па вопісу, копія якога з адзнакай аб даце прыёму гэтых дакументаў:
    пры асабістым прадастаўленні гэтых дакументаў – у дзень прыёму ўручаецца пад роспіс суіскальніку ліцэнзіі або яго ўпаўнаважанаму прадстаўніку;
    пры прадастаўленні такіх дакументаў па пошце ў выглядзе электроннага дакумента – не пазней 3 рабочых дзён, якія ідуць за днём паступлення іх у ліцэнзуючы орган, накіроўваецца суіскальніку ліцэнзіі па пошце заказным пісьмом з заказным паведамленнем аб уручэнні або па электроннай пошце ў выглядзе электроннага дакумента .
    Ліцэнзіят мае права ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляць ліцэнзуемы від дзейнасці, а таксама работы і (або) паслугі, якія складаюць адпаведны ліцэнзуемы від дзейнасці, з дня атрымання ліцэнзіі.
    Пры атрыманні ліцэнзіі, аформленай на новым бланку, ліцэнзіят абавязаны здаць у ліцэнзуючы орган арыгінал раней выдадзенай ліцэнзіі (яе дублікат).
    Па рашэнні ліцэнзуючага органа, дзеянне ліцэнзіі спыняецца ў выпадку, калі ліцэнзіят не звярнуўся за атрыманнем ліцэнзіі на працягу 6 месяцаў з дня прыняцца рашэння аб унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў).
    Ліцэнзія анулюецца па рашэнні ліцэнзуючага органа, калі ліцэнзіят не звярнуўся за атрыманнем ліцэнзіі на працягу 6 месяцаў з дня прыняцця рашэння аб яе выдачы.

Аплата дзяржпошліны.

Атрымальнік сродкаў: Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску;

Банк атрымальніка: ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Мінск, БІК банка AKBBBY2X;

Разліковы рахунак: BY04AKBB36029110100040000000;

Прызначэнне плацяжу: 03001 (за выдачу ліцэнзіі, унясенне ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, выдачу дубліката, за прадастаўленне інфармацыі з рэестра лiцэнзiй);

УНП: 100059879.

Дзяржпошліна за выдачу ліцэнзіі выплачваецца ў памеры 10 базавых велічынь, за ўнясенне ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, за выдачу дубліката ліцэнзіі - 5 базавых велічынь, за прадастаўленне інфармацыі з рэестра ліцэнзій - 1 базавай велічыні за кожны асобнік выпіскі.

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці» камерцыйныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці і якія ажыццяўляюць на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці дзейнасць па аказанні паслуг, на працягу сямі каляндарных гадоў з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне юрыдычнымі і фізічнымі асобамі асобных відаў дзейнасці, унясенне ў такі спецыяльны дазвол (ліцэнзію) змяненняў і (або) дапаўненняў (пад тэрыторыяй сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці разумеецца тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, за выключэннем тэрыторыі гарадоў Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Жодзіна, Жлобін, Ліда, Мінск, Магілёў, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск).

* Кожная старонка копіі дакументаў завяраюцца пячаткай суіскальніка ліцэнзіі і подпісам кіраўніка юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка).

Тэлефоны для даведак: 287 88 14 (дадатковыя тэлефоны 287 88 06, 287 88 52)