Тэл.: +375 (17) 287 87 06
Факс: +375 (17) 327 21 57
15 жніўня 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».
Мастак Т. Дольская. Дызайн М. Віткоўскай.
Дзень беларускага пісьменства адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
Упершыню, у 1994 годзе, урачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку. Потым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы, Капыль, Добруш.
XXX Дзень беларускага пісьменства прымае горад Гарадок.
Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 2 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Гарадка Віцебскай вобласці.