Тэл.: +375 (17) 287 87 06
Факс: +375 (17) 327 21 57
17 жніўня 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Гарадок» з серыі «Гарады Беларусі».
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».
Дызайн Я. Бядонік. Фота С. Плыткевіча.
Гарадок – горад Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна.
Узнік на месцы старажытнага паселішча на рацэ Гаражанцы. Першае пісьмовае згадванне адносіцца да 1128 года. Верагодна, менавіта яго называлі «Гарадком пад Полацкам» у летапісах XIII стагоддзя. Першае дакладнае згадванне пра Гарадок датуецца 1551 годам.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам, Гарадоцкім раённым выканаўчым камітэтам Віцебскай вобласці.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Гарадка Віцебскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».