Архітэктура Беларусі. Каталіцкія храмы. Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску

Друкаваная версія
28.08.2023

30 жніўня 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Каталіцкія храмы. Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску».
Дызайн Алены Мядзведзь.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Аддрукаваны таксама без перфарацыі.

Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі – галоўны каталіцкі храм Мінска. Кафедральны сабор Мінска-Магілёўскай архіепархіі. Помнік архітэктуры, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Храм будаваўся ў 1700–1710 гадах як царква пры езуіцкім манастыры, у сувязі з чым вядомы як касцёл езуітаў.

У 1798 годзе, пасля ўваходжання Мінска ў склад Расійскай імперыі і заснавання Мінскай епархіі, ён атрымаў статус кафедральнага сабора і быў названы ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Мінска-Магілёўскай архіепархіяй Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта» https://www.belpost.by/by/philately/infolists/3627